![]()
Лявон Вольскі – пра Аляксандра Кулінковіча. Ну, вось. Ізноў. Цяпер Саша Кулінковіч. Не зусім верыцца. Надоечы бачыліся на “Басовішчы”. Падчас кароткай паўзы паміж чэкамі. “Прыходзьце да нас у госьці ў Гарадок, - запрашаў Саша. - Мы, як заўжды, у цёткі Міры жывем”. “Дык нас пасялілі аж у Міхалове!” “А-а, ну, тады ладна”. Памятаю, як я круціў Сашу першы альбом N. R. M. , і ягонае рэзюмэ: “Віншую! У Менску зьявіўся новы гурт, які грае альтэрнатыўную музыку!”Памятаю, як нашае трыа Вольскі-Міхалок-Кулінковіч выконвала “Belle” на канцэрце ў КЗ. Здарылася так, што менавіта на Сашавай частцы (арыя Квазімоды) гукарэжысэр заблытаўся, і зьнік гук усяго, апроч Сашавага голасу. Але панк ужо тады са стажам не разгубіўся, працягнуў выкананьне на самоце, а калі акаманэмэнт зноў зьявіўся, усе падумалі, што так і трэба. Фото: budzma. by Памятаю па-дзіцячаму бездапаможнага і разгубленага Кулінковіча ў Варшаве на “Салідарных зь Беларусьсю”: “Давязіце, давядзіце мяне, калі ласка, да сцэны, бо я тут не арыентуюся і нічога не разумею”.