![]()
Як палiтыкi адрэагавалi на «справу прафсаюзаў». Ужо тыдзень, як у судзе Савецкага раёна Мінска доўжыцца працэс па гучнай «справе прафсаюзаў». 3 жніўня – пяты дзень судовага працэса над лідарамі прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, пiша «Народная воля». Прафсаюзным лідарам прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра. Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала каля 23 тысяч рублёў. А вось што думаюць пра «справу прафсаюзаў» вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы:Уладзімір Някляеў, экс-кандыдат у прэзідэнты:– У сістэме прававой дзяржавы сітуацыя ктшталту той, што стала зачэпкай для крымінальнай справы супраць незалежнага прафсаюза РЭП, проста не магла ўзнікнуць.