![]()
У эфіры «Грамадзкага радыё» Ўкраіны загучала беларуская мова. Украінскае «Грамадзкае радыё» зь ліпеня 2018 году выпускае беларускамоўную перадачу пад назвай «Грамадзкая хваля», паведамляе «Радыё Свабода». Беларускамоўная перадача з Кіева гучыць у эфіры па ўсёй Украіне, у тым ліку трансьлюецца на акупаваныя Расеяй тэрыторыі Крыму і Данбасу, дзе жыве нямала выхадцаў зь Беларусі. Днямі Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня падоўжыла для «Грамадзкага радыё» дазвол на вяшчаньне. Першая перадача была прысьвечаная Паўлу ШараметуПерадача гучыць у жывым эфіры на хвалях у FM і УКХ-дыяпазонах — адзін раз на два тыдні, у суботу. Каля году гэтую перадачу выпускалі ў падкастах. Перадачу «Грамадзкая хваля» па чарзе вядуць аўтары ідэі: журналіст Андрэй Кулікоў — старшыня праўленьня «Грамадзкага радыё», галоўны рэдактар радыё Кірыла Лукеранка і беларуска Яўгенія Андраюк — грамадзкая актывістка і праваабаронца. Яўгенія Андраюк Яўгенія Андраюк сказала Свабодзе, што далучыцца да праекту ёй прапанавалі пасьля першай праграмы, якая была прысьвечаная гадавіне гібелі ў Кіеве беларускага і ўкраінскага журналіста Паўла Шарамета.