Вячаслаў Касінераў: Лісты да палітвязняў змушаюць сістэму нервавацца

Троху інсайдэрскай інфармацыі пра Ільлю Валавіка, які знаходзіцца ў зьняволеньні за свае ідэі. «З крыніц, блізкіх да адміністрацыі калоніі, да нас дайшлі чуткі пра тое, што пасля таго, як да Ільлі дайшлі нашы лісты (а ведаючы пенетыцыярную сістэму, мы дасылаем сябрам і таварышам у асноўным замоўныя лісты), яго выклікаў аператыўнік і доўга распытваў, на якой падставе мы яму пішам», - перадае словы беларускага актывіста Вячаслава Касінерава телеграм-канал Баста. «Мы не ведаем, ці аддалі яму нашы лісты (мой і Mарыны Насенка), хутчэй за ўсё не, бо пакуль адказу не дачакаліся. Таксама дапускаем магчымасьць таго, што на Ільлю будзе ціснуць адміністрацыя ў сувязі з тым, што яму пішуць незаўгодныя людзі ці агулам аказваецца падтрымка з волі. Акрамя таго, ў кастрычніку гэтага году будзе 2. 5 гады, як Ільля знаходзіцца ў зняволеньні. Менавіта ў гэты час па законе разглядаецца магчымасьць зняць чалавека з прафілактычнага ўліку, калі ён не мае парушэньняў рэжыму ўтрыманьня. Валавік не мае парушэньняў на дадзены час.