Як пастух у «IT-краіне» працуе 360 гадзін у месяц за $220

Гудзе ўся гаспадарка пад Зэльвай: жывёлавод абураны несправядлівым заробкам. Заробак 20-гадовага жывёлавода Дзімы Чашэйкі ўсяго за некалькі гадзін вырас удвая, перадае «Радыё Свабода». Ён стаў ці ня самым высокааплатным работнікам СПК «Бародзічы». На каровіную пашу да Дзімы прыехалі тры ягоныя начальнікі. Гудзе ўся гаспадарка: Дзіма паскардзіўся на несправядлівы заробак. 7. 40 ранку. Дзіма Чашэйка з Зэльвы сядае на ровар і едзе на зьмену. Дахаты ён вернецца наступным ранкам. Працуе Дзіма па 24 гадзіны — суткі праз суткі. Кароваў у Дзімы каля 300. Статак цельны і сухастойны — каровы ці цяжарныя, ці толькі нарадзілі. Паміж дарослымі жывёламі бегае малое цялятка, якое нарадзілася ўначы. Галоўныя абавязкі Дзімы, каб каровы не галадалі і мелі ваду. І не разьбегліся, вядома. Раз на некалькі гадзін ён пераносіць дрот з электрычным пастухом на новае месца. Гэта называецца «адбіць клетку». У яе пераганяе статак. «Адбіў клетку, перапусьціў, зьбяру другую клетку, адаб’ю, прыедзе трактар, падчаплю бочку, зьедзе, пасьля прыедзе, яны зьядуць траву, у новую перагнаў іх клетку, зноў сабраў клетку, зноў адбіў.