Фотафакт: БДУ выдаваў выпускнікам дыплёмы, напісаныя тарашкевіцай

Здымкі з сямейнага архіву беларускі. Афіцыйная суполка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў сетцы «УКантакце» апублікавала фота дыплёму выпускніцы 1930 году. Дыплём аформлены па-беларуску, клясычным правапісам. Так званая «тарашкевіца» афіцыйна выкарыстоўвалася ў БССР да рэформы беларускай артаграфіі 1933 году. Здымкамі зь сямейнага архіву падзялілася Кацярына Ванхадла, якая сёлета паступіла ў БДУ. Важныя адрозьненьні «тарашкевіцы» ад «наркамаўкі»:Асыміляцыйная мяккасьць зычных заўсёды пазначаецца мяккім знакам: сьвятло, дзьверы, зьехаў;Е пераходзiць у Я ў першым складзе перад нацiскам у «не» й «без», нават калi яны пiшуцца асобна;Зьбегi зычных пiшуцца як чуваць: чэскі, пяшчаны, сьмяесься;Заўсёды пазначаецца пераход У ў Ў пасьля галосных: ва Ўкраіне;Словы з заходнеэўрапейскiх моваў зьберагаюць Л мяккае: лямант, акуляры, калёна;Яны ж зьберагаюць цьвёрдасьць іншых зычных: сэсія, праспэкт, газэта. У 1918 годзе мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч нармалізаваў правапіс у кнізе «Беларуская граматыка для школ».