![]()
Клас будзе адкрыты на базе гімназіі №4. Два гады жыхары Баранавіч дабіваліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах, пiша intex-press. by. Адкрыць беларускамоўны клас ў гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня. 30 ліпеня ва ўпраўленні па адукацыі прынялі канчатковае рашэнне стварыць клас на базе гімназіі №4. Першы год дзеці будуці навучацца ў садку №50, які размешчваецца ў Паўночным мікрараене. З другога класу заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі. – Нас такі варыянт задавальняе. Першыя класы гімназіі будуць навучацца таксама ў садках, і мы не выключэнне, – распавяла Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц. Цяпер бацькі азадачаныя пытаннем, хто можа стаць першай настаўніцай у іх дзяцей. Ва ўпраўленні па адукацыі іх упэўнілі, што ў гімназіі ёсць 6 настаўнікай, якія могуць навучаць па-беларуску іх дзяцей.