Саша і Сірожа: Лукашэнка ў «працоўным рэжыме»

Вядомыя героі пра «інсульт» Лукашэнкі. 30 ліпеня прэс-сакратарка дыктатара Натальля Эйсмант абвергла паведамленьні пра тое, што Лукашэнка шпіталізаваны з інсультам Пра хваробу першым паведаміў расейскі ананімны Telegram-канал «Незыгарь», які спэцыялізуецца на палітычных зьлівах. «Адно слова — лухта. Аляксандар Рыгоравіч знаходзіцца абсалютна ў працоўным рэжыме», — сказала «Радыё Свабода» Натальля Эйсмант. 31 ліпеня афіцыйныя крыніцы паведамілі, што Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Менскага аблвыканкаму Анатоля Ісачанку.