Праўда  — наш хлеб

Жыхары Беларусі павінны раўняцца на актывістаў грамадскіх арганізацый. З прыходам аўтарытарызму прапаганда настойліва навязвае насельніцтву Беларусі меркаванне, што ў час перабудовы і галоснасці дэмакратычна настроенымі даследчыкамі была з празмерна крытычным ухілам перапісана гісторыя СССР. Але ці ёсць для гэтага падставы?Праблема захавання гістарычнай праўды клапоціць кожны народ здаўна. Каму хочацца быць падманутым, перадаваць нашчадкам фальшывыя звесткі, будаваць будучыню грамадства на хлуслівым падмурку? А між тым  70 гадоў у такім стане жылі савецкія людзі. Многія народы незалежных постсавецкіх краін не выйшлі з яго і сёння. Падтрыманню праўды ў грамадстве служаць архівы. Толькі кепска, што яны многае страчваюць у час узрушэнняў. У гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў безліч каштоўных дакументаў загінула або трапіла ў рукі захопнікаў і асела ў замежных сховах. Але былі і іншыя страты. Словы: «У горадзе паляць архівы!» —  гучалі кожны раз, калі ў СССР мянялася ўлада.