Беларускі герой Чылі

Сёння – дзень народзінаў Ігната Дамейкі. Ігнат Дамейка нарадзіўся на Горадзеншчыне 31 ліпеня 1802 году. У 14 гадоў ён паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт, а ў 15 атрымаў ступень кандыдата навук у філязофіі. Пасьля паразы паўстаньня 1830-31 зьехаў за мяжу ды стаў знакамітым навукоўцам. Яго імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта. Радыё Свабода пагартала ягоны дзёньнік.