![]()
Досьвед падарожжаў ад знакамітай гімнасткі. Меліціна (Меліта) Станюта — заслужаны майстар спорту, адна з наймацнейшых прадстаўніц мастацкай гімнастыкі. Шматразовая прызэрка ўсясьветных і эўрапейскіх першынстваў у камандных спаборніцтвах. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гадоў. Меліце 24 гады, паходзіць з мастацка-артыстычнай сям’і: прапрадзед Міхась — мастак, прабабка Стэфанія — акторка, дзед Аляксандар — літаратуразнаўца, бацька Зьміцер — журналіст. Пасьля заканчэньня спартовай кар’еры паспрабавала сябе ў бізнэсе — адкрыла краму біжутэрыі і аксэсуараў Variety. Выступае мадэльлю падчас дэманстрацыі модных калекцый беларускіх аўтараў. Меліта Станюта зь ліку нешматлікіх спартоўцаў, якія свабодна валодаюць роднай мовай. У сацыяльных сетках актыўна посьціць здымкі з падарожжаў па сьвеце, перадае svaboda. org. Як вы праводзіце гэтае лета? Як і шмат хто, баўлю час у падарожжах — Гішпанія, Мэксыка, Злучаныя Штаты, Эстонія, Турэччына, Кітай.