![]()
Адкуль такая матывацыя? «Купіў падручнік у Менску і як толькі вярнуўся ў Нямеччыну, пачаў вучыць мову», – распавядае герой новага выдання праграмы «Welcome ў Беларусь» на телеканале «Белсат». Адкуль такая матывацыя? «Гэта вынік маёй цікавасці да Беларусі, дзе я апынуўся выпадкова», – тлумачыць Бэньямін Гаўзнэр. Пасля заканчэння школы ў 2013-м ён не хацеў адразу паступаць ва ўніверсітэт, каб папрацаваць валанцёрам у іншай краіне. Знайшоў такую магчымасць у Беларусі і падумаў, што гэта будзе цікавы вопыт, таму што гэта – «невядомая краіна», якая знаходзіцца зусім недалёка ад Нямеччыны. Бэн валанцёрыў 10 месяцаў. «Гэта быў цудоўны час, і краіна мяне вельмі ўразіла. Упершыню я пачуў беларускую мову (калі не ў метро) на культурным імпрэзе ў Менску. Тады я нічога не разумеў, таму што вучыў толькі расейскую», – узгадвае Бэн. Два гады таму ён зноў наведаў Беларусь, тады і вырашыў вывучыць мову, каб лепш разумець краіну: «Купіў падручнік у Менску і, як толькі прыехаў дадому, пачаў».