![]()
Арганiзатарам імпрэзы выступiў Зміцер Вайцюшкевіч. На хутары Вайцюшкі, што на Наваградчыне, прайшоў традыцыйны музычны фэст “Пад ліпамі”. За два вечары, што цягнуўся фэст, перад гасцямі выступілі Сяргей Чарняк, Максім Знак, Міхаіл Рубін, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, трыа «Дзівасіл» і сам гаспадар хутара – Зміцер Вайцюшкевіч, паведамляе «Радыё Рацыя». “Ідэя фэсту “Пад ліпамі” – сабраць у адным месцы беларускіх бардаў, як гэта робіцца, напрыклад, на Падляшшы падчас “Бардаўскай восені”. Але ў дадзеным выпадку ўлетку і на Беларусі,” – кажа музыка. Фото: racyja. com – Фестывалю ўжо гадоў пяць, дакладна не памятаю, мы асабліва не сочым за храналогіяй.