![]()
Гэты трэці помнік ахвярам Галакосту на Быхаўшчыне, усталяваньне якога фінансуецца брытанскім фондам. На Магілёўшчыне ў райцэнтры Быхаў на сродкі з брытанскага фонду імя Саймана Лазаруса паставілі два памятныя знакі ахвярам Галакосту. Іх усталявалі на магілах, у якіх па сканчэньні Другой сусьветнай вайны былі пахаваныя парэшткі мужчын і жанчын, адшуканых сваякамі на месцах масавых расстрэлаў у ваколіцах гораду, сообщает «Радыё Свабода». Гэты трэці помнік ахвярам Галакосту на Быхаўшчыне, усталяваньне якога фінансуецца брытанскім фондам. Памятныя знакі ахвярам Галакосту Прадстаўніца фонду: «Мы хочам, каб магілы нашых продкаў былі ў добрым стане»У Быхаве нацысты ў 1941 годзе забілі больш за 4,5 тысячы габрэяў. Значную частку парэштак у 1943 годзе яны выкапалі і зьнішчылі. Да расстрэлу палонных габрэяў утрымлівалі ў быхаўскім замку. Першыя помнікі на магілах ахвяраў Галакосту ў Быхаве паставілі мясцовыя габрэі ў 1948 годзе.