«Мы выйдзем шчыльнымі радамі»

Як беларусы шануюць памяць аўтара гімна БНР Баброўня – малапрыкметная невялічкая вёсачка ў сучасным Гарадзенскім раёне. Знаходзіцца яна ўдалечыні ад асноўных турыстычных шляхоў, а даехаць сюды можна праз Скідаль і яшчэ шэраг вёсак – Галавачы, Канюхі, Бандары, перадае racyja. com. Фота: racyja. com Гэтая вёсачка на ўзлеску дала беларускаму руху двух вядомых дзеячаў – Макара Краўцова, беларускага паэта, пісьменніка, удзельніка Слуцкага паўстання, аўтара гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і Міхася Васілька, беларускага паэта, актывіста Грамады, ТБШ. Фота: racyja. com Яны прыналежаць да аднаго роду Касцевічаў. Колькі гадоў таму высілкамі беларускіх грамадскіх актывістаў у Баброўні быў усталяваны памятны камень з шыльдай у гонар выдатных прадстаўнікоў гэтай мясцовасці. Да яго вядзе бетонная дарожка. У самой вёсачцы засталося ўжо толькі пару жылых хатаў. Фота: racyja. com Фота: racyja.