![]()
Габар Пінтэр правёў набажэнства ў першай сталіцы ВКЛ. 28 і 29 ліпеня ў Навагрудку праходзілі памятныя мерапрыемствы на ўшанаванне 75-годдзя мучаніцкай смерці адзінаццаці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак. Кульмінацыяй урачыстасці стала св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр, перадае catholic. by. Увечары напярэдадні шматлікія вернікі і пілігрымы маліліся на месцы расстрэлу сясцёр у Батароўскім лесе пад Навагрудкам. Малітва працягвалася ўсю ноч таксама ў фарным касцёле, дзе спачываюць рэліквіі благаслаўлёных назарэтанак, мучаніц. На пачатку св. Імшы прадстаўнік Святога Айца прывітаў удзельнікаў памятных мерапрыемствах, перадусім Гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча, настаяцельніцу Правінцыі благаслаўлёных Мучаніц з Навагрудка с. Марыю Блашчык, духавенства, сясцёр, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса. Потым ён звярнуўся да ўсіх прысутных, якія сабраліся ў фарным касцёле, каб ушанаваць 75-я ўгодкі мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак:«Гэтае месца святое, бо яно захоўвае памяць аб мучаніках.