Актывісты бароняць народны мемарыял у Воршы

Даверу да палітыкі ўлады няма. Удзельнікі грамадзкай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» пабывалі на прыёме ў старшыні райвыканкаму Аляксандра Пазьняка, каб дамовіцца пра зьмест раней абяцанай уладамі мэмарыяльнай шыльды на месцы сталінскіх расстрэлаў. Пазьняк пацьвердзіў гатоўнасьць яе ўстанавіць, але з умовай: ён выказаў пажаданьне, каб быў прыбраны «народны мэмарыял», створаны сваякамі загінулых. Сярод актывістаў пачаліся спрэчкі: ці варта прымаць дапамогу ад уладаў такім коштам, перадае svaboda. org. Месца расстрэлаў трэба ўпарадкавацьСваякі рэпрэсаваных – прадстаўнікі ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» – размовай з Аляксандрам Пазьняком збольшага засталіся задаволеныя. Дзіна Кацар, унучка расстралянага Аляксея Маркевіча, спадзяецца на станоўчае вырашэньне пытаньня пра добраўпарадкаваньне Кабыляцкай гары. «Я ня ведаю, як гэта ўсё сапраўды будзе, але мне здаецца, што ён чалавек слова,– кажа Кацар. – Я рада, што яны заняліся пытаньнем добраўпарадкаваньня, людзі павінны мець мажлівасьць дабрацца да гэтага месца.