![]()
Гісторыі людзей, чые сваякі пахаваныя на Вайсковых могілках. Родныя знакамітых беларусаў, пахаваных на Вайсковых могілках, расказваюць «Свабодзе» пра сваё стаўленьне да іх добраўпарадкаваньня. Кузьма Чорны. Празаік, драматург і публіцыст. Нарадзіўся ў 1900 годзе на тэрыторыі Слуцкага павету. Памёр у 1944 годзе ў Менску, пахаваны на Вайсковых могілках. Мікола Раманоўскі, унук«Я бываю на Вайсковых могілках, як міма праходжу, — расказвае Мікола. — Мяне яшчэ малога мама брала з сабой на магілу дзеда. Яна садзіла там браткі. Штучных кветак мы не прыносілі. Іх бабуля не любіла. Гэтыя могілкі для мяне — памятка ня толькі пра дзеда, а пра ўвесь той час. Там ляжаць і яго знаёмыя, і проста людзі, якія хадзілі зь ім па адных вуліцах. Людзі, сярод якіх адбываецца дзеяньне ягоных твораў — „Сястры“, „Насьцечкі“, увесь гэты сьвет». Па словах Міколы Раманоўскага, у 70-я гады мінулага стагодзьдзя магіл на Вайсковых могілках было нашмат больш, чым зараз.