![]()
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захавалася цікавая справа. Гэта — план урачыста-арганізацыйных мерапрыемстваў па святкаванні 27 ліпеня — дня абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту нашай краіны — у 1992 годзе, піша «Новы Час». Як вядома, у гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет 12 склікання зацвердзіў адпаведную Дэкларацыю. Але толькі са знікненнем СССР было магчыма казаць пра паўнавартасную незалежнасць. Беларусь упершыню мусіла адзначыць свята ў якасці самастойнай дзяржавы. І гэта было цалкам мэтазгодна. Нягледзячы на ўнутрыпалітычныя і эканамічныя цяжкасці рэспубліка ўпэўнена крочыла на замежным накірунку. Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусь прызналі 56 краінаў свету. Актыўна адчынялі свае дзверы замежныя пасольствы, Мінск наведвалі аўтарытэтныя еўрапейскія лідары. Так, у ліпені 1992 года ў Беларусь завітаў румынскі герой рэвалюцыі 1989 года Іон Іліеску. План такіПадрыхтоўка да свята пачалася за 20 дзён. 7 ліпеня 1992 года старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч падпісаў распараджэнне (№210-136), паводле якога павінен быў быць падрыхтаваны адпаведны план.