![]()
Можна набудаваць безліч шыкоўных лядовых палацаў, стадыёнаў, а ў выніку атрымаць — пшык! У мяне з унукам Францішкам ёсць мілая завядзёнка. Важныя футбольныя спаборніцтвы глядзім па тэлевізары разам. Часта да нас далучаецца і мая жонка. Лепшыя галы ў матчах адзначаем кубкамі загадзя падрыхтаванага халоднага квасу. Гэты сімпатычны рытуал яшчэ маленькім прыдумаў унук. Нам заўсёды падабаецца непрадказальнасць кожнага чэмпіянату свету па футболу, абавязковае абнаўленне гульні. Гэта радуе, бо ад рэальнага жыцця ў аўтарытарнай Беларусі патыхае эканамічным застоем, прапагандысцкай затхласцю, якія абрыдлі. Звычайна мы аддаем перавагу не самым вядомым, абсыпаным узнагародамі і званнямі камандам, а тым «навічкам» і «сярэднячкам», якія пераадольваюць страх прад тытулованымі камандамі і выяўляюць стойкі характар, волю да перамогі. На сёлетнім чэмпіянаце нашымі ўлюбёнцамі сталі Харватыя, Бельгія, Швейцарыя, Ісландыя. Так атрымалася, што сумесныя прагляды футболу давялося перапыніць.