![]()
А новы міністар павінен выбачыцца за свайго папярэдніка. «Прычынай здарэньня быў чалавечы фактар», — кажа пра забойства дзьвюх жанчын Ігар Шуневіч. Але асноўнае — гэта, аказваецца, не жаданьне забойцы забіць, а паводзіны ягоных ахвяраў. І выказвае такую пазыцыю ня нейкі малаадукаваны маргінал, а кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў. Гэтае міністэрства разам зь іншымі «зацікаўленымі бакамі» нядаўна нарэшце прадставіла канцэпцыю закону супраць хатняга гвалту. Для супрацоўнікаў і супрацоўніц міліцыі праводзяцца адпаведныя трэнінгі, але кіраўнік МУС дагэтуль не разумее базавай рэчы — у злачынстве вінаваты толькі злачынца. Шуневіч кажа: «Ёсьць такая навука віктымалёгія — аб паводзінах ахвяры. Вось у гэтай частцы якраз і асноўныя моманты злачынства». То бок асноўныя моманты — гэта нібыта тое, што дзьве дзяўчыны паехалі на таксоўцы разам са сваім новым знаёмым да яго ў кватэру, а ня тое, што ім там давялося хавацца ад яго ў ванным пакоі і тэлефанаваць у міліцыю, просячы дапамогі.