![]()
Рэзалюцыя па Беларусі прынятая ў сувязі з парушэннем правоў на свабоду сумлення ў краіне. Еўрапейская хрысціянска-палітычная моладзь (ECPYouth) на сваім Усеагульным з’ездзе 21 ліпеня ў Уроцлаве (Польшча) прыняла рэзалюцыю па Беларусі ў сувязі з парушэннем правоў на свабоду сумлення ў краіне, паведамляе bchd. info. У рэзалюцыю адзначаецца, што свабода сумлення з’яўляецца фундаментальным правам чалавека, якое распаўсюджвае сваё дзеянне незалежна ад краіны пражыцця людзей. Разам з тым існуе шмат інфармацыі пра парушэнні права на свабоду сумлення ў Беларусі. У сувязі з гэтым Еўрапейская хрысціянска-палітычная моладзь заклікае ўлады Беларусі скасаваць абмежаванні свабоды сумлення ў краіне. У прыватнасці, гаворыцца ў рэзалюцыі, неабходна спыніць абмежаванне правоў замежнікаў на рэлігійную дзейнасць у краіне, спрасціць магчымасці заснавання новых рэлігійных абшчын і супольнасцяў, а таксама прыраўняць навучэнцаў вышэйшых рэлігійных адукацыйных устаноў у іх правах да навучэнцаў іншых вну.