14 фактаў пра Уладзiмiра Караткевіча, якiх вы ніколі не чулі

Cёння - дзень памяцi вялiкага беларускага пiсьменнiка. Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, як кажуць, запісаны залатымі літарамі ў пантэон беларускіх пісьменнікаў. Караткевіч мае ні на каго не падобны стыль і аўтэнтыку. Адметнымі можна назваць не толькі ягоныя творы, але і факты біяграфіі. Сёння, 25 ліпеня, трыццаць чатыры гады, як Уладзімір Сямёнавіч памёр у даволі прадуктыўным для пісьменніка ўзросце – яму было толькi 53 гады. KYKY друкуе 14 фактаў, пра якія вы наўрад ці чулі. Мог загінуць студэнтам, калі б не выпадковасцьАднойчы ў Кіеве, дзе Караткевіч пэўны час вучыўся, ён вырашыў пад’ехаць на трамваі пару прыпынкаў без квітка. Але жанчына-кантралёр з ганьбай выставіла Караткевіча, зсадзіла з трамвая. Ці то ён спяшаўся, ці проста ад крыўды, але букет непрыемных пачуццяў проста перепаўняў Валодзю ў той момант – ён кляў кантралёршу на чым свет, ідучы пешшу. А трамвай даехаў да скрыжавання, павярнуў налева і схаваўся за дамамі. Якраз у той момант адбылася аварыя. Трамвай сыйшоў з рэек – было шмат параненых і загінуўшых.