У дворыку «Галерэі Ў» бясплатна пакажуць фільм «Падымаецца вецер», агучаны па-беларуску

27 ліпеня ў дворыку «Галерэі Ў» можна будзе паглядзець намінаваны на «Оскар» мультфільм Хаяо Міядзакі. 27 ліпеня ў дворыку новай «Галерэі Ў» можна будзе паглядзець намінаваны на «Оскар» мультфільм Хаяо Міядзакі «Падымаецца вецер» у беларускай агучцы. Пачатак сэансу — а 20-й гадзіне, уваход вольны, але колькасьць месцаў абмежаваная. Адрас — Кастрычніцкая вуліца, 19, паведамляе «Радыё Свабода». Ролі агучвалі Павал Харланчук, Сьвятлана Цімохіна, Сяргей Жбанкоў, Зьміцер Бейнарт-Саладуха, Яўген Перлін. 28–29 ліпеня паказы стужкі «Падымаецца вецер» пройдуць ужо пад дахам — у кінатэатрах «Масква» і Velcom Cinema. Арганізатары паказу — кампаніі «Кінаконг» і Velcom. Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены публіцы ў 2013 годзе на 70-м Вэнэцыянскім кінафэстывалі. У тым жа кінасэзоне стужка атрымала прэмію Супольнасьці кінакрытыкаў Нью-Ёрку і прэмію Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за лепшы мультфільм году, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глёбус» (2014).