![]()
Aктывісты настроеныя пікетаваць рэстарацыю ля Курапатаў столькі, колькі спатрэбіцца. Каля 20 абаронцаў Курапатаў 23 ліпеня пачалі чарговую вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» з агульнай нарады, на якой вызначылі першачарговыя задачы, паведамляе «Радыё Свабода». Больш пільна працаваць з пастаўшчыкамі прадуктаў у рэстарацыю «Поедем поедим», якую пікетуюць другі месяц. «Абавязкова будзем раздаваць ім буклеты пра Курапаты, зьвернемся да кіраўніцтва з заклікамі спыніць супрацоўніцтва з рэстарацыяй», — сказаў Павал Севярынец. Пікетаваньня рэстарацыі каля Курапатаў, архіўнае фота Сфармаваць групу актывістаў, якая пойдзе па амбасадах эўрапейскіх краін з прапановай ўлічваць пры выдачы візаў стаўленьне асобы да курапацкай праблемы. Стварыць сайт пра абарону Курапатаў. Працягваць пікетаваньне рэстарацыіПавал Севярынец расказаў Свабодзе, што заява ўласьніка рэстарацыі Леаніда Зайдэса, што рэстарацыя ня спыніць працы, усіх актывістаў абурыла, яе назвалі цынічнай. «Цяпер актывісты тым больш настроеныя пікетаваць столькі, колькі спатрэбіцца, каб дамагчыся закрыцьця рэстарацыі.