Хто з эўрапейскіх манархаў мае карані ў Беларусі

Нашчадкі Соф’і Менскай, Соф’і Гальшанскай і Людвікі Караліны Радзівіл кіравалі дзясяткамі краінаў сьвету. Сярод іх і ўсе сучасныя манархі Эўропы, піша svaboda. org. Маргарыта Першая — каралева Даніі, Швэцыі й НарвэгііМенскі й полацкі князь Валадар Глебавіч — унук Усяслава Чарадзея й нашчадак Рурыка. У 1135 годзе ён ажаніўся з Рыкісай Баляславаўнай. Яна была зь Пястаў — першай польскай княжацкай і каралеўскай дынастыі. Дачка Валадара й Рыкісы Соф’я пабралася шлюбам з каралём Даніі Вальдэмарам і стала маці кіраўнікоў некалькіх эўрапейскіх краінаў. Дачка менскага князя Соф’я Валадараўна стала маці двух каралёў Даніі ды каралеў Францыі й Швэцыі. Ілюстрацыя Сяргея Харэўскага У караля Даніі Кнуда Чацьвёртага й каралевы Францыі Інгеборгі не было дзяцей. Найбольш працягла ва ўладзе былі нашчадкі караля Даніі Вальдэмара Другога й каралевы Швэцыі Рыкісы. Тры сыны Вальдэмара кіравалі Даніяй. Празь некалькі пакаленьняў па гэтай лініі нарадзілася Маргарыта. Пры ёй Данія, Швэцыя й Нарвэгія фактычна аб’ядналіся ў адну краіну.