![]()
Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2018» завершыўся. Цягам двух дзён ва ўрочышчы Барык на Падляшшы выступалі гурты з Беларусі, Польшчы. Сёлета на фестываль таксама быў запрошаны літоўскі гурт Will’N’Ska. На 29-ае «Басовішча» прыехала, як і штогод, шмат гасцей з Беларусі. «Тут такая атмасфера, што людзі нават з Бельгіі прыязджаюць. Яны кажуць, што ў краіну з апошняй дыктатурай, да Лукашэнкі яны не паедуць – тут іншая атмасфера: тут вашыя сосны, бярозкі, беларуская музыка – усё супер». «Атмасфера цудоўная. Хлопцы тут чацвёрты раз, а я ўпершыню. Вельмі клёва, мне падабаецца. У наступным годзе можна падумаць, каб зноў паехаць». «Я не прыязджаю з-за музыкі, я прыязджаю з-за людзей. Гэта наша зямля. Паводле гісторыі, яна наша, таму я прыязджаю дадому»«Сама ідэя і месца – супер. Мы заўсёды стаім на баку свабоды, таму мы тут», - кажуць апытаныя «Радыё Рацыя» госці фестывалю. «Басовішча» надалей застаецца фестывалем, які не мог бы адбыцца ў межах сучаснай Беларусі, адзначыў Яўген Цярэнцьеў з гурта «Teleport»:«Гэта вельмі незвычайна, сюррэалізм нейкі, нейкая утопія.