![]()
Адзін дзень з жыцця самай незвычайнай блогеркі Слонімшчыны. Маёй бабці 79 год. Яна перастала чытаць газэты і цяпер спойлерыць дзеду навіны, якія чытае ў інтэрнэце. Сама настройвае IP-адрас, глядзіць на ютубе імшу онлайн і рэцэпты пірагоў. Я думаю, яна самая старая блогерка Слонімшчыны. «Пальмы» — гэта рабочы стол, «табліца» — новае вакно«Перазвані пазьней, я зараз у Любліне», — так часта адказвае на тэлефонныя званкі бабця. «У Любліне» — значыць, яна глядзіць онлайн-імшу зь нейкай люблінскай парафіі. Пасьля таго як яна пачала карыстацца кампутарам, яе ўжо не пазнаць. Гадоў шэсьць-сем таму са свайго чарговага падарожжа зь Нямеччыны яна вярнулася з ноўтбукам. У Бэрлін яна езьдзіла рэгулярна, прычым заўжды перакладнымі праз Горадню і Варшаву. Даглядала там наймалодшую ўнучку. Каб эканоміць на тэлефонных размовах, бабця вырашыла асвоіць кампутар. На той час ёй было 73 гады. Профіль бабулі у скайпе Са сваякоў ніхто ня верыў, што бабця дасьць рады і разьбярэцца ў кампе. Па-першае — узрост.