Максім Вінярскі: Наша зброя — адкрытасць і шчырасць

Супрацьстаянне ў Курапатах пераходзіць у вырашальную стадыю. Учорашнія падзеі паказалі, што у ўладальнікаў «Поедем-поедим» пачалася гістэрыка, бо яны зразумелі, што прайграюць, што ні арышты, ні час не прымусіць нас спыніць акцыі. Менавіта таму бандыты сарваліся, перайшлі ад пагроз да дзеянняў, піша каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі у «Фэйсбуку». Учора супрацоўнікамі кабака былі збітыя ўдзельнікі штодзённай варты. Было бачна, што гэта — спланаваная акцыя. Бандыты адмыслова выклікалі мiлiцыю і скарысталіся тым, што на частку нашых людзей складалі пратаколы. Такая ж самая тактыка была выкарыстаная імі ў мінулую суботу. Бесаў трасе ад злосці. Ну а нам трэба быць адзінымі і не весціся на правакацыі, на спробы падзяліць нас. Наша галоўная зброя — адкрытасць і шчырасць — у тым ліку паміж сабою. Ніякія патаемныя зделкі тут плёну не дадуць, а толькі ўмацуюць пазіцыіі бандытаў. Усе перамовы павінны весціся адкрыта і менавіта з тымі, хто знаходзіцца на наканечніку дзіды, інакш яны будуць бессэнсоўнымі.