Апошні прыстанак Каліноўскага

Вядома, найлепшым месцам перапахаваньня беларускіх герояў была б сучасная сталіца Беларусі. Найбольш імаверным месцам перапахаваньня паўстанцаў 1863-64 гадоў, парэшткі якіх знайшліся летась на Замкавай гары ў Вільні, стануць могілкі Росы — там будзе створаны мэмарыял. Свабода, між іншым, першая ўзьняла і дасьледавала гэтую тэму яшчэ ў 2001 годзе. Вядома, найлепшым месцам перапахаваньня беларускіх герояў была б сучасная сталіца Беларусі. Але, як той казаў, не пры гэтай уладзе. Таму выбар старадаўняй сталіцы і мэмарыяльных Росаў у ёй выглядае найбольш адпаведным з усіх магчымых. Гэты нэкропаль часта называюць могілкамі Роса (быццам яны належаць нейкаму Росу). Насамрэч назва ўсяго гэтага віленскага раёну — Росы — паходзіць ад паганскага сьвята веснавога цыклю, да якога царква прымеркавала дзень Сьвятога Юрыя. Памятаеце, у абрадавай песьні сьпяваецца: «Юря, адмкні зямлю. Юря, пусьці расу». Тады ўжо — касі каса, пакуль раса. Так пачынаўся земляробчы год.