Гісторыкі шукаюць ДНК Каліноўскага у Беларусі

Навукоўцы накіраваліся ў Сьвіслач. Беларускі і літоўскі бакі абмяркоўваюць пытаньне пра магчымасьць доступу навукоўцаў да магілы старэйшага брата Кастуся Каліноўскага Віктара ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне. Генэтычная экспэртыза можа даць адказ на пытаньне, ці належаць парэшткі, знойдзеныя ў Вільні на Гедымінавай гары, лідэру антырасейскага паўстаньня ў Беларусі і Літве 1863–64 гадоў, перадае Радыё Свабода. Ля магілы Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы Раней у Літве афіцыйна паведамлялася, што меркаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага, а таксама Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 15 удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў, знойдзеныя ў 2017 годзе падчас работ на гары Гедыміна ў Вільні, урачыста перапахаваюць на старажытных могілках Роса альбо Бэрнардынскіх. Раскопкі на Гедымінавай гары ў Вільні Нядаўна ў сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя, што сярод паўстанцаў 1863 году, чые пахаваньні адшукалі ў Вільні, былі ідэнтыфікаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага.