![]()
«Калыханка» - адна зь нешматлікіх беларускамоўных праграмаў на беларускім тэлевізіі і яна мае быць такой цалкам, а не часткова. У адной зь нешматлікіх беларускамоўных телеперадач для дзяцей паказваюць мультфільмы па-расейску і практычна не паказваюць анімацыйных стужак, зробленых у Беларусі, перадае «Радыё Свабода». На сайце Petitions. by у мінулы панядзелак зьявілася пэтыцыя «Калыханка» па-беларуску цалкам». На момант публікацыі яе падпісалі больш за 1000 карыстальнікаў. Вечаровая перадача «Калыханка» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-3» выходзіць на дзьвюх мовах: вядоўцы размаўляюць па-беларуску, а мультфільмы паказваюцца на расейскай мове. Аўтары пэтыцыі мяркуюць, што гэта «робіць праграму непрыдатнай ані для беларускамоўнай, ані для расейскамоўнай аўдыторыі». «Беларускамоўныя бацькі і дзеці хочуць глядзець „Калыханку“ па-беларуску цалкам, — ідзе разважаньне ў тэксьце пэтыцыі. — Расейскамоўныя бацькі і дзеці, калі яны мэтанакіравана выбіраюць беларускамоўную праграму для знаёмства зь беларускай мовай, таксама хацелі б чуць яе ад пачатку і да канца праграмы.