![]()
Паштоўка прысвечана беларускаму антыбальшавіцкаму руху 1919-1924. Супрацоўнікі Беларускага Радыё Рацыя Аляксей Трубкін і Арцём Сізінцаў, стыпендыят праграмы імя Кастуся Каліноўскага Андрэй Цянюта ды графічны дызайнер Ігар Венско выдалі паштоўку, прысвечаную беларускаму антыбальшавіцкаму руху 1919-1924 гг. . Асновай паштоўкі, якая была выдадзена накладам у 500 экзэмпляраў, стала адмыслова зробленая каляровая версія вядомага фотаздымка партызанаў атамана Лукаша Сяменіка, якая дагэтуль была ў шырокім доступе толькі ў чорна-белым колеры вельмі дрэннай якасці. Партызаны паўстанцкага аддзела на чале з Лукашам Сяменікам (у цэнтры). Па правую руку ад яго – Юрка Моніч. За атаманам – Васіль Муха. Вёска Вялікае Стахава, 1919 г. . Падчас вырабу паштовак выявіліся новыя факты, датычныя фотаздымка. Перадусім гэта месца (вёска Вялікае Стахава, што каля Барысава), дзе быў зроблены фотаздымак.