«Галоўнае — не баяцца»

Як закаханыя з Расеі вывучылі беларускую мову. Ася Мартынава і Даніл Шкатаў сьцьвярджаюць, што гэта зусім не балюча, паведамляе «Радыё Свабода». Ася і ДанілАся, 17 гадоў. Усё жыцьцё жыве ў Маскве. Дзед па маці быў з Рэчыцы, бацька расеец. У дзяцінстве Ася бывала ў дзеда. Цяпер кожнае лета езьдзіць у Беларусь самастойна. Раз на год прыяжджае ў Менск, дзе знайшла сяброў. Колькі сябе памятае, нешта чытала па-беларуску. Крыху размаўляць пачала ў дванаццаць. У сям’і беларускай мовы не ўжываюць. Бацька праграміст, маці шые і займаецца хатняй гаспадаркай. Акрамя Асі, у сям’і яшчэ чацьвёра дзяцей. ФОта: svaboda. org «Ня памятаю, што я першае па-беларуску прачытала, — прызнаецца Ася. — Нешта там чытала, музыкі шмат слухала. Сябры зьявіліся таксама тут, у Менску. Мы зь імі перапісваліся, размаўлялі. Я не заўсёды магу прыехаць, таму ўсё праз інтэрнэт. Але калі прыяжджаю, то мы толькі па-беларуску гаворым. У менскіх крамах, праўда, я не гавару яшчэ па-беларуску.