Уладзімір Някляеў: Беларусы ўсіх узростаў гатовы бараніць сваё

Паэт i палiтык распавёў пра стан беларускай вёскi. Жартаўлівы пост, прысвечаны параду, які прайшоў у Мінску 3 ліпеня, адзін з лідэраў БНК Уладзімір Някляеў пакінуў у сваім акаўнце ў сацсетцы «Фэйсбук»:«Сёлетні парад 3 ліпеня Лукашэнка назваў найлепшым за ўвесь час ягонага (а гэта 24 парады!) прэзідэнцтва. Ну, можа быць, я ніводнага не бачыў. Але думаю, што парад мог быць яшчэ круцейшым, калі б у ім разам з кітайцамі ўдзельнічаў вось гэты партызанскі (на фота) атрад… Дарэчы, як бы вы яго назвалі? Усе партызанскія атрады ў Беларусі мелі назвы. «На Дразды!» не прапаноўваць, такая прапанова ўжо ёсць», — пажартаваў пад здымкам Някляеў. Nn. by патэлефанавала «камандзіру» атрада, каб запытацца, дзе быў зроблены фотаздымак:«Такое магло адбыцца ў любой беларускай вёсцы. І «зброя», што ў нас у руках, сведчыць пра тое, што не стаіць тэхніка на падворках, няма ў гаспадарцы трактарчыкаў і камбайнаў. Таму і даводзіцца цяжка працаваць віламі, косамі ды сякерамі, тымі прыладамі, якія перайшлі ў спадчыну ад прадзедаў», — адказвае паэт.