![]()
З 22 па 25 верасня краіны Балтыі наведае Папа Рымскі Францішак. Пантыфік наведае гарады Вільня і Коўна ў Літве, Аглона і Рыга ў Латвіі і Талін у Эстоніі. Для жадаючых прыняць удзел у мерапрыемствах з Папам Францішкам у Літве 1 жніўня пачнецца онлайн-рэгістрацыя. У прыватнасці, 22 верасня адбудзецца сустрэча з моладдзю на катэдральнай плошчы Вільні, а 23-га – святая Імша ў Коўне, паведамляе krynica. info са спасылкай на popieziausvizitas. lt. Для прадстаўнікоў СМІ рэгістрацыя пачнецца 30 ліпеня. Для іх у літоўскіх гарадах будзе магчымасць наведаць медыя-цэнтры. Дакладная праграма візіту Папы Францішка будзе абвешчаная ў жніўні.