Як Менск быў горадам вялікага футболу

Cьвята Леаніду Ільлічу і ўсяму Палітбюро было падпсавана істотна міжнародным байкотам. У Расеі бурная дыскусія пра рызыкоўныя паводзіны некаторых суайчыньніц — маўляў, аказаліся «маральна няўстойлівымі» перад навалай замежных заўзятараў і футбалістаў. Нехта пры гэтым дзеля эпатажу бярэ бок жанчын: расейскія мужчыны побач з замежнымі прайграюць па ўсіх пазыцыях! І толькі паасобныя цьвярозыя галовы кажуць: каб гэта быў футбольны чэмпіянат для жаночых камандаў, то карысталіся б попытам расейцы, а не расейкі!Футбол пры БрэжневуЯк ня ўспомніць, што першы раз падобнае шчыльнае знаёмства ў часы вялікага футболу адбылося ў СССР у дні Алімпіяды-80. Апроч Масквы, матчы праводзіліся ў Ленінградзе, Менску і Кіеве. Казалі, што міліцыя мела задачу на час гульняў нейк ізаляваць жанчын вольных паводзінаў ды іншыя «асацыяльныя элемэнты», па магчымасьці выселіць за гарадзкую рысу. Тое ж самае адбывалася і ў горадзе-героі Менску. Памятаю, як на «Дынама» паставілі тады высозныя слупы з пражэктарамі і над асноўнай чашай стадыёна ўзносілі новы, нечакана высокі «казырок» з дадатковымі трыбунамі.