![]()
Ноч паэзіі адбудзецца з 6 на 7 ліпеня. У ёй возьмуць удзел паэты А. Хадановіч, У. Арлоў, Д. Бялькевіч, Н. Кудасава і іншыя, музыка К. Камоцкая, а таксама купалаўцы, якія прачытаюць свае ўлюбёныя вершы, паведамляе «Радыё Рацыя». Удзельнікі змогуць акунуцца ў таямнічае падарожжа і прыемна правесці вечар. Таксама вы можаце падрыхтаваць свае ўлюбёныя вершы і зачытаць іх на імправізаванай сцэне. Уваход вольны, але колькасць сядзячых месцаў абмежаваная. Сустрэча адбудзецца 6 ліпеня а 19 гадзіне на тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля».