![]()
Праграма мае беларускамоўных вядучых, аднак мультфільмы ў ёй дэманструюцца на рускай мове. У інтэрнэце ідзе збор подпісаў пад петыцыяй, каб у «Калыханцы» паказвалі мультфільмы па-беларуску, пiша nn. by. Аўтараў звароту абурае, што ў адзінай беларускамоўнай праграме для дзетак за чэрвень не зявілася ніводнага мульціка па-беларуску. Праграма «Калыханка» выходзіць штодня на тэлеканале «Беларусь-3». Яна існуе як беларускамоўная ад самага пачатку, ад 1981 года. Праграма мае беларускамоўных вядучых, аднак мультфільмы ў ёй цяпер дэманструюцца на рускай мове. Аўтары петыцыі просяць рабіць «Калыханку» па-беларуску цалкам. Яны адзначаюць, што бацькі і дзеці, калі яны мэтанакіравана абіраюць беларускамоўную праграму, хацелі б чуць яе ад пачатку і да канца праграмы. Рускамоўныя бацькі і дзеці маюць шмат магчымасцяў: дзіцячыя праграмы (і нават цэлыя каналы) існуюць і на тэлебачанні, і ў кабельных сетках, і ў інтэрнэце. «Калыханка» — адна з нешматлікіх беларускамоўных праграм на беларускім тэлебачанні на сённяшні дзень, і яна мае быць такой цалкам, а не часткова», пішуць аўтары петыцыі.