![]()
Рэкардсменамі па колькасці пройдзеных кіламетраў сталі пілігрымы з Брэста. 2662 пешых і роварных пілігрымаў з усёй Беларусі прыбылі 1 ліпеня ў Будслаў на каталіцкае святкаванне 20-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай, паведамляе catholic. by. Рэкардсменамі па колькасці пройдзеных кіламетраў сталі пілігрымы з Брэста, якія ў складзе пілігрымкі Брэст – Баранавічы – Будслаў за 16 дзён прайшлі 537 кіламетраў. Яшчэ на шляху ў Будслаў пераадолелі больш за 200 кіламетраў пешыя пілігрымкі Брэст – Баранавічы – Будслаў (537 км), Віцебск – Будслаў (290 км), Ліда – Будслаў (250 км) і Росіца – Будслаў (218 км), а таксама роварныя пілігрымкі з Баранавіч (270 км) і Віцебска (250 км). Самая масавай стала пілігрымка з Брэста – 271 вернік. 250 чалавек прыйшло ў Будслаў з Маладзечна, 221 — з Нарачы, 220 — з Глыбокага. Асобнай пілігрымкай у Будслаў прыбылі вернікі на чале з ксяндзамі салезіянамі (Салезіянская пілігрымка Смаргонь – Будслаў), а таксама сямейная пілігрымка Equipes Notre-Dame Пузыры – Будслаў, пакутная пілігрымка пакаяння Мінск – Будслаў, пілігрымка цвярозасці Бягомль – Будслаў і асобная пілігрымка дзяўчат-скаўтак «Нацыянальная вандроўка правадніц».