![]()
Аргкамітэт 100-годдзя БНР патрабуе нарэшце ўсталяваць мемарыяльную дошку ў Мінску. Сябры Аргкамітэту 100-годдзя БНР дадаткова звярнуліся да старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэя Шорца з нагоды бюракратычнай затрымкі ўсталявання мемарыяльнай дошкі, прысвечанай 25 сакавіка 1918 года, перадае «Новы Час». «Як бачна з паведамленняў айчыннай прэсы, патрыятычная частка грамадства з вялікім энтузіязмам успрыняла навіну аб магчымасці ўсталявання мемарыяльнай дошкі на доме па адрасе вул. Валадарскага, 9. Беларускі саюз мастакоў правёў сваю работу па ўнясенню карэктываў у тэкст дошкі і адліўкі яе з бронзы, ён выканаў гэтую работу на выдатна. На адліўку дошкі з бронзы патрыёты Беларусі сабралі неабходную суму за тры гадзіны. Гэты патрыятычны чын унікальны ў сваім родзе і варты таго, каб быць занесеным у кнігу рэкордаў Гінеса (такую заяўку мы падамо), не гаворачы ўжо пра звычайную ўдзячнасць, і з боку ўладаў таксама», — адзначаецца ў лісце. «Дык будзьце ж і Вы вартымі тых герояў, якія прынялі 25 сакавіка 1918 года лёсавызначальнае рашэнне для Беларусі.