![]()
Паэт і палітык прысвяціў верш абаронцам Курапат. 29 чэрвеня 2018 года былі арыштаваныя крыжы, якія беларусы везлі ў Курапаты, каб абараніць Нацыянальны мемарыял ад нячыстай сілы. Паэт і палітык Уладзімір Някляеў прысвяціў з гэтай нагоды верш абаронцам Курапат. КрыжыАрыштаваныя крыжы. Нябесны Ойча, адкажы,Ці час нам брацца за нажы,Ці падстаўляць шчаку другую,Як падстаўляе з году ў годЯшчэ няспраўджаны народ,Што сам з сабою варагуе?Даруй нам, Божа. Не карай. Хай сам сябе знішчае край,Той родны кут, што так нам мілы,Дзе ў храмах молімся чужых,Дзе мёртвым сорамна за тых,Хто зневажае іх магілы!Даруйце нам, дзяды, бацькі…Хай вам баляць, пякуць цвікі,Якімі вы раскрыжаваны,Хай Беларусь, уся ў слязах,Пакуль мы таньчым на касцях,Галосіць, ліжа вашы раны!Няхай паміж крывавых вехНа здзек сыходзіць і на смехУсё, што стала нашай доляй,І хай знямее той народ,Няхай той род ідзе на звод,Які не заручыўся з Воляй!Даруй смяротны грэх, Гасподзь!Хай век не скінуць нам аброць,Хамут, што самі мы надзелі!.