![]()
Акрамя гэтага каштоўнага археалагічнага экспаната падчас раскопак выяўлена шмат керамікі, каляровага шкла і іншыя рэчы. Падчас археалагічных раскопак каля Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме юныя археолагі разам з малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Аляксандрам Максімовічам знайшлі каштоўны археалагічны экспанат – каменны крыжык-карсунчык XI-XIII cтагоддзяў, перадае «Радыё Рацыя». Акрамя гэтага крыжыка-карсунчыка падчас раскопак выяўлена шмат керамікі, каляровага шкла, нож і іншыя рэчы. Раскопкі каля Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме будуць працягвацца ў ліпені.