«Трымайцеся разам, падтрымлівайце адзін аднаго»

З Мінска стартавала пілігрымка на роварах у Будслаў. 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла, ад мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены стартавала традыцыйная пілігрымка на роварах у Будслаў. Яна распачалася св. Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, піша сайт catholic. by. «Трымацца разам, падтрымліваць адзін аднаго ў дарозе, клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра тых, хто побач, каб ніхто не адстаў»,— заклікаў удзельнікаў пілігрымкі на роварах іерарх. Пасля св. Імшы ён благаславіў тры дзясяткі пілігрымаў на добрую дарогу, якая завершыцця 1 ліпеня ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, пажадаўшы ім шчасліва дасягнуць мэты гэтага 150-кіламетровага шляху. ФОто: catholic. by Першы дзень пілігрымкі завяршыўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і чэрвеньскім набажэнствам да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах, дзе пілігрымаў сардэчна сустракалі мясцовыя парафіяне разам са сваім душпастырам кс.