Аўтар першага падручніка па гісторыі Беларусі: На ім вырасла цэлае пакаленьне з новым сьветапоглядам

Былы настаўнік гісторыі прыгадаў, як у 1990-я ўдзельнічаў у напісаньні першых школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі. Былы настаўнік гісторыі з Новадзявяткавіцкай школы Слонімскага раёну Горадзеншчыны Васіль Ракуць прыгадвае ў размове са «Свабодай», як у 1990-я ўдзельнічаў у напісаньні першых школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі. Штуршок усяму дала перабудоваБылы школьны настаўнік, цяпер пэнсіянэр Васіль Ракуць успамінае, што ў выніку дэмакратычных працэсаў, якія ў канцы 1980-х і пачатку 1990-х адбываліся на тэрыторыі Беларусі, зьявілася магчымасьць даведацца пра белыя плямы ў гісторыі. У 1991 годзе ён надрукаваў у часопісе «Народная асвета» першы артыкул: «Перабудова: пазыцыя настаўніка гісторыі». У ім выклаў свой погляд на стан гістарычнай навукі ў Беларусі. У працоўным кабінэце Васіля Ракуця «Мне ўжо тады з набытых падчас перабудовы ведаў было зразумела, што савецкая „гістарычная навука“ не адлюстроўвае рэальнасьці разьвіцьця беларускай дзяржаўнасьці, — успамінае былы настаўнік.