![]()
Сёлета дэвіз пяцідзённай пілігрымкі — «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». 27 чэрвеня з мінскай архікатэдры ў Будслаў вырушыла ХХVІІІ пешая пілігрымка, у склад якой увайшоў 151 пілігрым. Сёлета дэвіз пяцідзённай пілігрымкі — «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Ранішнюю св. Імшу для пілігрымаў цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Звяртаючыся да Евангелля з дня, у якіх Езус казаў, што кожнае добрае дрэва прыносіць добрыя плады, а дрэннае — дрэнныя, іерарх звярнуўся да пілігрымаў, паведамляе catholic. by. «У пілігрымцы нас чакае рознае надвор’е: пякучае сонца, дождж, гарачыня і холад. Варта спытаць у сябе: якім дрэвам з’яўляемся мы — добрым ці дрэнным? Ад гэтага будзе залежаць і плод, які мы прынясём. Калі заўважым, што дрэва нашага хрысціянскага жыцця пачало псавацца, то напоўненая малітвай і духоўнымі практыкаваннямі пілігрымка дапаможа нанава знайсці Божы закон, каб вярнуцца да яго», — заўважыў арцыбіскуп. Іерарх нагадаў, што ў сучасным свеце трэба быць пільнымі перад абліччам шматлікіх спакусаў, каб не паставіць сваю веру пад пагрозу.