![]()
Адкрыцьцё заплянавана на 29 чэрвеня з удзелам прэзыдэнтаў Аўстрыі, Беларусі і ФРГ. Тры драўляныя крыжы памяці ахвяраў рэпрэсій, якія ў розныя гады былі ўсталяваныя на тэрыторыі Трасьцянецкага мэмарыялу, што пад Менскам, зьніклі незадоўга да адкрыцьця другой чаргі мэмарыялу на тэрыторыі былога канцлягера. Адкрыцьцё заплянавана на 29 чэрвеня з удзелам прэзыдэнтаў Аўстрыі, Беларусі і ФРГ. «Радыё Свабода» высьвятляла лёс зьніклых крыжоў. Тры драўляныя крыжы ў ТрасьцянцыПра зьнікненьне крыжоў паведаміў прадстаўнік міжнароднага таварыства «Мэмарыял» у Беларусі, актывіст АГП Уладзімер Раманоўскі. Ён спаслаўся на актывістак Ірыну Кашталян і Галіну Левіну, якія ня ўбачылі крыжоў падчас нядаўняга наведваньня мэмарыялу. 27 чэрвеня Раманоўскі даведаўся ад супрацоўніка прадпрыемства «Гардарбуд» Васіля Ібіша, што трасьцянецкія крыжы не былі зьнішчаныя — іх перадалі ў Беларускі культурны цэнтар духоўнага адраджэньня, што дзейнічае пры праваслаўнай царкве на вуліцы Каліноўскага ў Менску.