![]()
Спэктакль стаў рэзанансным, а ягоны рэжысэр, як лічаць тэатралы, зьдзейсьніў подзьвіг. У 1982-м Магілёўскі абласны драматычны тэатар прадставіў публіцы «Тутэйшых» паводле легендарнай п’есы Янкі Купалы — упершыню ў Беларусі пасьля 55 гадоў савецкай забароны. Спэктакль стаў рэзанансным, а ягоны рэжысэр Валеры Масьлюк (1953–2001), як лічаць тэатралы, «зьдзейсьніў подзьвіг», перадае «Радыё Свабода». Пра магілёўскую вэрсію «Тутэйшых» напісана няшмат. У публікацыях пра тэатральнае мастацтва найноўшага часу гэтай пастаноўцы прысьвячаюцца лічаныя сказы. Свабода пагутарыла з тымі, хто граў у спэктаклі, бачыў яго з залі, а таксама пагартала падшыўкі газэт за 1982 год, каб даведацца, якою была рэакцыя тагачаснай прэсы на знакавую для беларускай культуры пастаноўку. Буклет спэктаклю Гісторыя магілёўскай пастаноўкі «Тутэйшых». Коратка22 траўня 1982 году — прэм’ера «Тутэйшых» у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Валеры Масьлюк аб’яднаў у пастаноўцы «трагічна-сьмяшлівыя сцэны» «Тутэйшых» з драматычнай паэмай «Адвечная песьня».