Міхась Сашко: Толькі мы разам зможам абараніць гэты кавалак свабоды

3 ліпеня ў Менску ў парку Чалюскінцаў адбудзецца мітынг у падтрымку сяброў незалежнага прафсаюза РЭП. Лідары Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл на чэрвенскім пасяджэнні вырашылі падтрымаць сяброў незалежнага прафсаюза, паведамляе «Радыё Рацыя». Яны наведаюць Менск і прымуць удзел у мітынгу. Вось што на гэты конт сказалі сябры згуртавання Віктар Марчык і Міхась Сашко. «Ужо шмат гадоў у нашай краіне парушаюцца працоўнае заканадаўства і правы чалавека на дастойную працу. Наймальнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый пастаянна здзекваюцца з рабочых і служачых. Яны незаконна звальняюць людзей з працы, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча», – адзначыў Віктар Марчык. «А дзяржаўныя прафсаюзы ніколі не былі на баку работніка перад наймальнікам. Таму толькі незалежныя прафсаюзы і прафсаюз РЭП становяцца на абарону простых людзей і дапамагаюць ім. Але сённяшняй праўладнай сістэме гэта не выгадна. Іх мэта – пераўтварыць вольнага чалавека ў раба, каб яго цалкам падпарадкаваць сістэме і знішчыць у ім вальнадумства.