Фотафакт: Гарадзенка прысвяціла свае плакаты беларускім музыкам

Унікальная дыпломная праца з беларускімі плакатамі створана студэнткай з Гародні Веранікай Лапатко. Дзяўчына прысвяціла сваю працу беларускім гуртам і музыкам. Сярод працаў Веранікі – плакаты гуртоў “Троіца” і “Дзецюкі”, “Яблычная Гарбата” і іншых музыкаў. Пра працу над праектам распавядае “Радыё Рацыя” Вераніка Лапатко:– Я люблю музыку. Была на шматлікіх кватэрніках, дзе выступалі музыкі. І калі трэба было рабіць дыплом, я падумала, што буду рабіць плакаты. Вырашыла, што буду рабіць пра беларускія гурты. І падумала, а чаму б не зрабіць пра гарадзенскіх музыкаў. Яны таленавітыя хлопцы. Тым больш, што я слухаю іх, яны мне падабаюцца і ўсё цудоўна. Пры абароне дыпломнай працы, дзе Вераніка прадставіла свае плакаты, камісія Гарадзенскага коледжа мастацтваў паставілася да такіх працаў вельмі прыязна:– Даволі станоўча. Майму рэцэнзенту Скамарошчанку Анатолю Фёдаравічу ўвогуле ўсё спадабалася. Мой выкладчык сказаў, што атрымалася нядрэнна. - А самім музыкам Вы паказвалі плакаты? - Учора здаецца Дзянісаў бачыў плакат, і здаецца яму спадабалася.